Цэнтрабанк Расіі не прапаноўваў банкам праводзіць стрэс-тэсты з трохзначным значэннем курсу рубля да даляра, паведаміла прэс-служба рэгулятара.

Раней намеснік старшыні банка «Возрождение» Андрэй Шалімаў заявіў агенцтву Рэйтэр, што Банк Расіі параіў крэдытным арганізацыям правесці стрэс-тэсты з умовай падзення курсу рубля да даляра да «трохзначнай велічыні». Гэтую інфармацыю пацвердзілі і крыніцы агенцтва РБК.

«У трэцім квартале Банк Расіі не прапаноўваў банкам праводзіць стрэс-тэсты на адчувальнасць да курсу рубля і, адпаведна, не прапаноўваў у якасці ўмовы значэння курсу рубля, у тым ліку і трохзначныя», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы рэгулятара.

Пры правядзенні стрэс-тэстаў, накіраваных на вызначэнне фінансавай устойлівасці, банкі, выкарыстоўваючы спецыялізаваную методыку разліку фінансавых паказчыкаў, правяраюцца на магчымыя сцэнары паводзін у розных сітуацыях пры розных ўводных дадзеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?