Падрыхтаваны эскіз павільёну «Начны сьвет», які будзе ўзьведзены ў менскім заапарку. Гэта будзе крыты будынак, у які паселяць трапічных жывёлаў, якія вядуць начны лад жыцьця, расказала мэтадыстка асьветніцкага аддзелу заапарку Вольга Карэйчанка. Усярэдзіне павільёну будзе цёмна, тут створаць так званую штучную ноч, а інфрачырвоныя лямпы дазволяць наведнікам назіраць за жыцьцём зьвяроў.
Фота з сайту minskzoo.by