Генэральная пракуратура скончыла папярэдняе расьсьледаваньне адносна крымінальнай справы супраць службовых асобаў прадпрыемстваў «Белмэдпрэпараты» і «Фарсетбуд», якія спрабавалі атрымаць хабар у памеры 800 тысяч даляраў.

Хабар мусіў давацца двум супрацоўнікам «Белмэдпрэпаратаў», які абяцалі прадстаўнікам замежнай камэрцыйнай структуры адносна таннае будаўніцтва. Частка грошай (300 тысяч даляраў) павінны былі адысьці супрацоўнікам «Фарсетбуду».

Пры атрыманьні папярэдняй сумы (10 тысяч даляраў) у гатэлі «Менск» быў затрыманы адзін зь фігурантаў гэтай справы. Папярэдняе расьсьледаваньне вялося адразу па трох артыкулах крымінальнага кодэксу.

Крымінальная справа накіраваная для разгляду ў Маскоўскі суд Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?