6 сакавіка ў Горадні ў Старым замку а 16‑й адбудзецца адкрыцьцё выставы фатаграфіі «Край сьвету і сьвятла: палескія закоскі» амэрыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. Фатаграфіі зроблены аўтарам падчас падарожжаў па Беларусі.

Выстава будзе працаваць на працягу сакавіка‑красавіка

У 2005 годзе Джон Кунстадтэр пайшоў на пэнсію з амэрыканскай дыпляматычнай службы, падчас якой ён працаваў у Баўгарыі, тры разы ў Турцыі, а таксама намесьнікам пасла ў Менску ў 2000‑2001 гг. Цяпер ён жыве ў Анкары і ўвесь свой час прысьвячае фатаграфіі. Яго пэрсанальныя выставы прайшлі ў Вашынгтоне (1997) і Анкары (2000, 2002, 2003, 2005).

Ён удзельнічаў у супольных выставах у Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску (лістапад 2006, люты 2007, красавік 2007), а таксама перадаў сэрыю фатаздымкаў пасольству Беларусі ў Анкары для доўгатэрміновага карыстаньня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0