Фінансавая міліцыя па выніках праверкі КУВП «Полацкі вінаробны завод» распачала крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўнікоў прадпрыемства і шэрагу камерцыйных структур, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю. 

Факты парушэння заканадаўства, у прыватнасці шматлікія закупкі сыравіны і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей для Полацкага вінзавода праз пасрэднікаў, былі выяўлены ў першым паўгоддзі 2015 года. Пры гэтым закупкі ажыццяўляліся, мінаючы вытворцаў, а ў асобных выпадках тавары для патрэб завода закупляліся праз сетку пасрэднікаў, кожны з якіх атрымліваў свой дадатковы прыбытак, які аплачваў вінзавод. 

Прычынены вінзаводу ўрон ацэньваецца ў памеры не менш чым 32 млрд рублёў. 

Па выніках аператыўна-вышуковых і праверачных мерапрыемстваў распачата справа па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі з прычыненнем урону ў асабліва буйным памеры). 

Акрамя таго, у дачыненні да ўдзельнікаў гэтай групы распачата яшчэ 11 крымінальных спраў (большасць з іх — карупцыйныя) па розных эпізодах злачыннай дзейнасці. 

Праведзена больш за 10 вобыскаў, у ходзе якіх канфіскаваныя ключы аддаленага доступу «Кліент-Банк», камп'ютарная тэхніка, бухгалтарскія дакументы і іншыя носьбіты інфармацыі. 

З мэтай кампенсавання незаконна атрыманага даходу і ўрону, прычыненага дзяржаве, на маёмасць фігурантаў (катэдж, кватэры, дарагія аўтамабілі, аргтэхніка) і грашовыя сродкі на агульную суму больш за 5 млрд рублёў накладзены арышт. Акрамя таго, прыпынены расходныя аперацыі на разліковых рахунках трох камерцыйных прадпрыемстваў, на якіх арыштавана больш за 2 млрд рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?