У Беларусі павялічаныя гранічныя максімальныя адпускныя цэны на вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя газы для камунальна-бытавога спажывання, прызначаныя для рэалізацыі на тэрыторыі краіны.

Адпаведная пастанова Міністэрства эканомікі ад 19 жніўня 2015 года нумар 50 «Аб унясенні змянення ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2013 г. нумар 10» апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, адпускная цана 1 т газу для камунальна-бытавога спажывання, які рэалізуецца арганізацыям, што ўваходзяць у склад ДВА «Белпалівагаз», на ўмовах «франка-адпраўленне» складае Br2 млн 680 тыс. 646, на ўмовах «франка-склад арганізацыі-вытворцы» — Br2 млн 672 тыс. 513.

Што датычыцца адпускной цаны на газ, які рэалізуецца арганізацыям, што не ўваходзяць у склад ДВА «Белпалівагаз», то яна фарміруецца з улікам кан'юнктуры рынку.

Адпускная цана на газ для запраўкі ў балоны, які рэалізуецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на ўмовах «франка-склад арганізацыі-вытворцы», складае Br2 млн 825 тыс. 538 за 1 т.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?