Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі не стаіць. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне».

«Мы наогул да гэтага пытання не падыходзілі. Я вам шчыра сказаў, што нам пенсійны ўзрост даўно трэба было павялічыць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў Беларусі невысокія пенсіі, бо на аднаго пенсіянера прыходзіцца занадта мала працуючых грамадзян. «Гэта значыць, мы перагружаем сваіх дзяцей», — сказаў ён.

«Калі вы хочаце, каб у краіне было столькі пенсіянераў на столькі працуючых — калі ласка, але пенсія будзе меншай», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

«Таму мы пенсійнае пытанне не чапаем, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Маё меркаванне вы ведаеце. Але вы гэтага не хочаце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?