Украіна дамовілася з прыватнымі крэдыторамі аб спісанні 20% доўгу ад агульнай сумы ў больш чым 19 млрд даляраў, заявіў прэм'ер-міністр краіны Арсень Яцанюк.

«Чаканні нашымі ворагамі дэфолт не адбудзецца. Украіна дасягнула пагаднення аб рэструктурызацыі і частковым спісанні даўгоў», — сказаў Яцанюк.

Як патлумачыў прэм'ер, крэдыторы спішуць каля 4 млрд даляраў даўгоў, кошт крэдытаў не будзе павышацца на працягу ўсяго тэрміну пагашэння, а само пагашэнне будзе адкладзена да 2019 года.

Раней Кіеў прапаноўваў крэдыторам не толькі адтэрмінаваць выплаты, але і спісаць істотную частку доўгу, да 40-50% ад яго агульнай сумы.

Крэдыторы ж заяўлялі, што згодныя на адтэрміноўку выплат і зніжэнне плацяжоў па купонах, але выступілі супраць спісання часткі асноўнай сумы доўгу. Пасля крэдыторы пагадзіліся на спісанне 5% доўгу.

Міністр фінансаў Украіны Наталля Ярэсько, адказная за перамовы з крэдыторамі, назвала дасягнутае пагадненне аб рэструктурызацыі «найбольш выгадным з магчымых».

Пры гэтым Украіна папрасіла Расію пагадзіцца на тыя ж ўмовы пагашэння доўгу, што і іншыя крэдыторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?