Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі да сярэдзіны наступнага тыдня, паведаміла начальнік сектара кароткатэрміновых прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.

У пятніцу, 28 жніўня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, удзень у паўночна-заходніх раёнах адчуецца ўплыў атмасфернага фронту. Істотных ападкаў у большасці раёнаў не чакаецца, удзень па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 11-17 градусаў, месцамі ад 8 да 10 цяпла, удзень будзе 27-33 вышэй за нуль, у паўночна-заходніх раёнах - ад плюс 24 да 26.

У суботу, 29 жніўня, надвор'е ў краіне будзе фарміраваць вобласць павышанага ціску, на паўночным усходзе захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Ноччу і раніцай месцамі па паўночным усходзе будуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Удзень істотных ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ноччу плюс 10-17, па паўднёвым усходзе да 19 цяпла, удзень будзе ад 20 да 27 вышэй за нуль.

У нядзелю, 30 жніўня, надвор'е ў краіне будзе вызначаць антыцыклон, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ноччу 7-14 цяпла, днём - ад плюс 20 да 27 градусаў, па паўднёвым захадзе да 30 цяпла.

«У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі абумовяць малаактыўныя атмасферныя франты. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы», - расказала Людміла Парашчук.

У панядзелак, 31 жніўня, тэмпература паветра ноччу плюс 10-17 градусаў, удзень - ад 20 да 27 цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 32. 

У аўторак, 1 верасня, будзе такая ж тэмпература.

У сераду, 2 верасня, атмасферны фронт, які праходзіць з Заходняй Еўропы, зноў будзе вызначаць месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы. Услед за фронтам чакаецца паступленне больш халаднаватых паветраных мас з Балтыкі, таму тэмпературны фон пачне зніжацца: тэмпература ноччу ад 8 да 15 цяпла, удзень - плюс 18-25.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?