Аляксандр Лукашэнка заклікае працоўныя калектывы напружыцца, каб выстаяць у няпростых знешнеэканамічных умовах.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне».

Лукашэнка заявіў, што сітуацыя ў свеце вельмі цяжкая: мыльныя бурбалкі, якія былі надзьмутыя ў сусветнай эканоміцы пачынаюць лопацца, бурацца фондавыя рынкі, дэвальвуюцца нацыянальныя валюты.

«Гэта фінансавая вайна. Гэта ўжо эканамічная вайна, і нам у гэтай вайне трэба не перамагчы, мы нікога перамагаць не збіраемся, нам трэба не аддаць сваё, нам трэба выстаяць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Таму напружвайцеся як магчыма. Неабходна ў працоўных калектывах наколькі магчыма напружвацца і перажыць гэты час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?