Лідары беларускай апазіцыі правядуць 28 жніўня ў Мінску прэс-канферэнцыю, паведаміла прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). 

У мерапрыемстве возьмуць удзел экс-кандыдаты ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. 

Паводле звестак БелаПАН, на прэс-канферэнцыі будзе ацэненая ўнутрыпалітычная сітуацыя і прадстаўленая агульная праграма дзеянняў у межах бягучай прэзідэнцкай кампаніі. Паводле наяўнай інфармацыі, удзельнікі прэс-канферэнцыі заявяць аб тым, што ўжо сёння выбары можна прызнаць непразрыстымі, несвабоднымі і недэмакратычнымі, і запатрабуюць спыніць выбарчую кампанію. Усім прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду будзе прапанавана далучыцца да гэтага патрабавання. 

Нагадаем, пра тое, што ў бліжэйшыя дні апазіцыя прадставіць агульную стратэгію дзеяння на выбарах, заяўляў Мікалай Статкевіч, які вызваліўся з магілёўскай турмы 22 жніўня па рашэнні кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?