Прагноз надвор’я ў Беларусі на наступныя трое сутак.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 6 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах невялікі снег. Днём на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, месцамі мяцеліца. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні, 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с, па паўночна‑заходняй палове да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—8°С, днём мінус 1 — плюс 5°С.

У Мінску 6 сакавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, у другой палове дня снег, мокры снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні, 5—10 м/с, днём парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—6°С, днём мінус 1 — плюс 1°С.

У наступныя двое сутак, 7 і 8 сакавіка, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. 7 сакавіка ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна‑ўсходняй палове ападкі, пераважна мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні, заходні, 5—10 м/с, ноччу па поўначы месцамі парывы 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°C, днём плюс 1—7°C. 8 сакавіка ноччу без істотных ападкаў, днём па поўдні ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабы галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°C, днём плюс 2—8°C.

У Мінску 7 сакавіка воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 3—5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0