У Мазыры кампанія адзначала набыццё хамяка, святкаванне ледзь не скончылася трагічна. Пра падрабязнасці крымінальнай справы паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Трыццацішасцігадовы жыхар Лельчыц прыехаў у Мазыр, дзе пазнаёміўся з 22-гадовай мясцовай жыхаркай. Дзяўчыне патрэбен быў хамяк для самкі грызуна. Жывёлу набылі, а пакупку вырашылі адзначыць са спіртным у знаёмага мясцовай жыхаркі — 39-гадовага мазыраніна. Кампанія выпіла сем бутэлек віна.

У нейкі момант у жыхара Лельчыц успыхнула рэўнасць. Ён схапіў кухонны нож і ўдарыў гаспадара кватэры ў шыю, зачапіўшы ярэмную вену. Па выкліку аператыўна прыбыла хуткая дапамога, пацярпелага прааперыравалі і выратавалі яму жыццё. 

На другі дзень пасля аперацыі ён ужо быў даступны для кантакту з праваахоўнымі органамі. У дачыненні да падазронага распачатая справа па арт. 147 КК (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Мужчына раней не судзімы, сям'і не мае, не працуе, жыве з маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?