president.gov.by

president.gov.by

Падчас наведвання 28 жніўня аддзялення «Расна» ААТ «Белавежскі» ў Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка выказаўся супраць множнасці курсаў валют.

«У нас ёсць група спекулянтаў, як і ў любой краіне, якія прывыклі гуляць: сёння куплю, заўтра перапрадам. Не, з дзяржавай у азартныя гульні не раю гуляць. Цяпер адпусцілі курс. Хочаце купіць долар — плаціце тую цану, якая складваецца на рынку. Мы яго не трымаем, проста назіраем за цэнамі. І трымаць небяспечна», — прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Ён падкрэсліў, што пры стрымліванні курсу можна нанесці ўрон і тым, хто прывозіць валюту ў краіну: «Калі ён прывёз долары і хоча прадаваць, а мы будзем заціскаць і трымаць, дзікі рынак з'явіцца (мы гэта ўжо праходзілі), будуць два курсы — гэта катастрофа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?