Reuters.com

Reuters.com

Беларуска Марына Арзамасава прынесла Беларусі першае золата на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне.

Арзамасава стала пераможцай першынства планеты на дыстанцыі 800 метраў. Беларуска бегла ў ліку лідараў вялікую частку дыстанцыі, а за 200 м да фінішу распачала атаку і адарвалася ад саперніц, здолеўшы ў выніку ўтрымаць перавагу.

Гэта другі медаль беларускіх спартсменаў на ЧС-2015 у Пекіне. Напярэдадні бронзу заваявала Аліна Талай на 100 м з бар'ерамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?