Сёння ноччу можна назіраць суперпоўню. 29 жніўня Месяц наблізіцца да Зямлі на максімальна блізкую адлегласць.

Падчас рэдкай астранамічнай з'явы Месяц становіцца ярчэйшым, а яго памеры здаюцца больш чым звычайна. Справа ў аптычнай ілюзіі — на блізкай адлегласці дыск нябеснага цела візуальна павялічваецца прыкладна на 10%. За суперпоўняй можна назіраць няўзброеным вокам. Галоўнае, каб ноч была бясхмарнай.

Акрамя таго, для назірання прыгожага відовішча астраномы рэкамендуюць выбраць пляцоўку, адкуль добра відаць неба, але дзе ёсць таксама дамы, і дрэвы — на пустым гарызонце месяцовая ілюзія не спрацуе.

Як правіла, у год бывае чатыры-пяць суперпоўняў. Наступная суперпоўня будзе назірацца 28 верасня сёлета і супадзе з поўным месяцовым зацьменнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?