Паліцыя ў Аўстрыі выявіла ў закрытым грузавіку 26 мігрантаў, сярод якіх трое дзяцей, якія знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Як паведаміў прадстаўнік паліцыі, кіроўца грузавіка - грамадзянін Румыніі — спрабаваў збегчы, але быў арыштаваны.

Усе мігранты — уцекачы з Сірыі, Афганістана і Бангладэш.

Раней у Аўстрыі былі арыштаваныя і ў суботу паўсталі перад судом чатыры чалавекі па падазрэнні ў дачыненні да гібелі 71 мігранта.

На гэтым тыдні ў грузавіку, выяўленым на абочыне аўтастрады, былі знойдзены целы 59 мужчын, васьмі жанчын і чатырох дзяцей.

Аўстрыйская паліцыя мяркуе, што адказнасць за гібель людзей нясе венгерска-балгарскі крымінальны сіндыкат, які займаецца незаконнай перапраўкай мігрантаў у Еўропу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?