Фото ТАСС

Фото ТАСС

Тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі адбылася 30 жніўня. Як паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін «цёпла павіншаваў» Лукашэнку з днём нараджэння.

Акрамя таго, у ходзе размовы кіраўнікі краін пацвердзілі узаемны настрой на далейшае ўсебаковае развіццё расійска-беларускіх адносін «ў духу стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва», а таксама абмеркавалі графік двухбаковых кантактаў на перспектыву, адзначылі ў прэс-службе.

Раней Пуцін накіраваў Лукашэнка віншавальную тэлеграму, у якой пажадаў яму «моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці».

Віншаванне ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваў таксама прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, які адзначыў уклад Лукашэнкі «у развіццё брацкіх расійска-беларускіх адносін, рэалізацыю буйных сумесных праектаў у шырокім спектры абласцей».

Аляксандру Лукашэнку сёння спаўняецца 61 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0