«Віншую данятчанаў з днём гораду! Мы абавязкова адбудуем зруйнаваныя гарады і сёлы. Данбас ёсьць і будзе ўкраінскім!» — такімі словамі на сваім акаўнце ў фэйсбуку прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка зьвярнуўся да жыхароў гораду. 

У мірны час Данецк быў адным з прамысловых і фінансавых цэнтраў краіны. Зь вясны 2014 году горад знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў. На 30 жніўня ў Данецку і шэрагу іншых падкантрольных сэпаратыстам населеных пунктаў вобласьці заплянаваныя сьвяточныя мерапрыемствы да Дня шахтара. Удзел у іх прымае расейскі сьпявак Іосіф Кабзон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?