ДАІ высвятляе падрабязнасці аўтааварыі, якая адбылася ўвечары 29 жніўня на ўнутраным кальцы Мінскай кальцавой аўтадарогі. Папярэдне на onliner.by з'явілася інфармацыя відавочцы пра тое, што машына «Аўдзі» нібыта ехала па паласе разгону, калі ў яе стукнулася «Хонда» на хуткасці каля 100 км/г. Потым абедзве машыны ўрэзаліся ў адбойнік.

За стырном «Хонды», як высветлілася, быў вядомы акцёр Павел Харланчук. Паведамлялася, што артыст быў стомлены пасля здымак і мог заснуць за рулём.

Павел Харланчук сам ўдакладніў абставіны ДТЗ. Аварыя адбылася не на паласе разгону, а па першай паласе. Менавіта на яе з паласы разгону выехала «Аўдзі».

«Не заўважыў машыну, якая выязджала. Гэта было вельмі раптоўна», — напісаў вядомы акцёр. І удакладніў: «У мяне ў той дзень не было здымак. Сказаць пра сябе гэтага я не мог. І я не заснуў».

«Акурат на той частцы дарогі не гарэлі ліхтары. Але вінаваты», — прызнаў Харланчук. 

Хуткасны рэжым, па словах Харланчука, абодва ўдзельніка ДТЗ не парушалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?