Італьянская энергетычная кампанія Eni заявіла пра выяўленне ў Міжземным моры каля ўзбярэжжа Егіпта аднаго з найбуйнейшых у свеце газавых радовішчаў.

Па дадзеных кампаніі, радовішча Зохр залягае на глыбіні прыкладна ў паўтара кіламетра і, паводле папярэдніх ацэнак, змяшчае 850 мільярдаў кубаметраў газу.

Кіраўнік кампаніі Eni заявіў, што радовішча, хутчэй за ўсё, з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце і дапаможа забяспечыць Егіпет газам на бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Eni мае поўныя правы на распрацоўку радовішчаў у гэтым рэгіёне і з'яўляецца найбуйнейшай энергетычнай кампаніяй у Афрыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?