Старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык упэўнены, што ўдасца распрадаць складскія запасы. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, якое было паказалі ўвечары 30 жніўня.

Кіраўнік канцэрна адзначыў, што «наяўнасць трохмесячнага запасу на складах легпрама — гэта не значыць, што ўсе 90 прадпрыемстваў маюць трохмесячныя запасы».

«У нас ёсць вельмі паспяховыя прадпрыемствы («Белвест», «Марка», «Мілавіца»). Пяць такіх прадпрыемстваў — палова ўсіх запасаў канцэрна «Беллегпрам». … Я ні грама не сумняваюся ў тым, што гэтыя запасы яны прададуць», — сказаў Яфімчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?