Супрацоўнікі СБУ ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі канфіскавалі два вялікіх арсеналы няўлічанай зброі, якую, паводле папярэдніх дадзеных, планавалі вывезці былыя байцы добраахвотніцкіх батальёнаў.

СБУ канфіскавала незаконную зброю ў зоне АТА. Фота mvs.gov.ua

СБУ канфіскавала незаконную зброю ў зоне АТА. Фота mvs.gov.ua

Супрацоўнікі СБУ выявілі паблізу вёскі Бахмутаўка Новаайдараўскага раёна Луганскай вобласці аўтамабіль з падствольным гранатамётам, трацілавымі шашкамі, проціпяхотнымі мінамі і ручнымі гранатамі розных тыпаў, патронамі і магазінамі да аўтаматычнай зброі і г.д.

Другая партыя зброі была знойдзеная ў «схроне» ў закінутых памяшканнях завода ў сяле Палавінкіна Старабельскага раёна Луганскай вобласці.

У тайніку супрацоўнікі СБУ знайшлі 33 кілаграмы трацілу ў шашках, тры аўтаматычныя станковыя гранатамёты, кулямёты, аўтаматы Калашнікава, 40 ручных процітанкавых гранатамётаў, скрыні з патронамі да стралковай зброі розных калібраў, гранаты розных мадыфікацый, 7 рэактыўных снарадаў да РСЗА «Град».

Ваеннай пракуратурай Луганскага гарнізона распачата крымінальная вытворчасць па ч. 1 арт. 263 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?