У сутыкненнях пад Вярхоўнай Радай Украіны сёння, 31 жніўня, было паранена 90 чалавек. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.
«Каля 90 параненых пад Радай у тым ліку некалькі чалавек у цяжкім стане. Гэта вынік кінутых некалькіх выбуховых прылад з боку людзей у футболках партыі «Свабоды», што ўчынілі бойку з Нацгвардыяй пад ВР», — напісаў Авакаў.
Па словах міністра, сярод параненых больш за 15 байцоў, якія былі на фронце.
«Чацвёра байцоў з вельмі цяжкімі траўмамі вачэй, жывата, шыі і ног», - адзначыў Авакаў.