Удзельнікам ВАВ, інвалідам, пенсіянерам і шматдзетным сем'ям да Дня горада дадуць зніжкі на бытавыя паслугі, паведамілі ва ўпраўленні бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама.

Паслугі са зніжкай на рамонт адзення, абутку, ювелірных упрыгажэнняў, фотапаслугі, паслугі цырульняў, пральняў, лазняў, хімчысткі, пракату можна атрымаць з 8 па 12 верасня. Памер зніжак вар'іруецца ад 10% да 100%.

Ініцыятыву гарадскіх улад панізіць кошт паслуг да Дня горада падтрымалі больш як 160 аб'ектаў бытавога абслугоўвання. Інфармацыю аб пераліку аб'ектаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, рэжымах іх работы можна атрымаць па кароткім нумары 167.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?