Светлагорскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб злачынствах супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды ў дачыненні да непаўналетніх.

Устаноўлена, што названыя злачынствы на працягу некалькіх гадоў здзяйсняў 56-гадовы жыхар Светлагорска, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

«Па крымінальнай справе пацярпелымі прызнаныя жыхаркі райцэнтра. На падставе сабраных па справе доказаў следствам прад'яўлена абвінавачанне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 1 арт. 169, ч. 1, 2 арт. 168, ч. 2, 3 арт. 167, ч. 2 арт. 166, ч. 1, 3 арт. 157. Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага засталася ранейшай — заключэнне пад варту. Следчы камітэт звяртае ўвагу, што пры расследаванні крымінальных спраў гэтай катэгорыі следствам у першую чаргу ўлічваюцца інтарэсы непаўналетніх. Звесткі, што закранаюць іх палавую недатыкальнасць і палавую свабоду, не выдаюцца», — адзначыла Крываногава.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына разбэшчваў непаўналетніх, якім на момант здзяйснення злачынства было 13-15 гадоў. Абвінавачаны — працаўнік мясцовага прадпрыемства. Мужчына неаднаразова ў сябе дома паказваў дзяўчатам часопісы і гульнявыя карты з выявамі парнаграфічнага характару з мэтай ўзбуджэння палавой цягі, затым агаляўся ў іх прысутнасці і здзяйсняў распусныя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?