У Баранавіцкім раёне мужчына забраў з фермы сельгаспрадпрыемства каня, каб паехаць на ім за півам у горад. 

Як паведаміла старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Вольга Сакута, раніцай 29 жніўня ў міліцыю паступіла паведамленне, што з тэрыторыі фермы знік конь. У гэты ж дзень жывёла і мужчына, які ўзяў яго, былі выяўленыя ў Баранавічах. 

Як стала вядома, конюх гэтай фермы 1980 года нараджэння, які знаходзіцца ў адпачынку, забраў каня, каб конна дабрацца на ім да горада за дадатковай порцыяй піва. Паводле слоў мужчыны, ён збіраўся вярнуць жывёлу на ферму. 

Конь вернуты ў гаспадарку. У дачыненні да работніка фермы складзены пратакол на падставе арт. 23.39 КоАП (самаўпраўнасць). Яму пагражае штраф да 10 базавых велічынь (1,8 млн рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?