Як паведамілі чытачы «Нашай Нівы», у Баранавічах у раёне вайсковага аэрадрома прагучалі магутныя выбухі.

Гэтую інфармацыю пішуць і карыстальнікі сацсетак з Баранавіч.

Чытачы паведамляюць, што выбухі былі такой сілы, што шыбы трэсліся ў розных раёнах.

Аднак прычына аказалася мірная. 

«На авіябазе шляхам падрыву расчышчаюць тэрыторыю ад незапатрабаваных будынкаў, — патлумачыў «Нашай Ніве» кіраўнік прэс-службы Мінабароны Уладзімір Макараў. — Дарэчы, у СМІ пра будучыя падрывы папярэджвалі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?