Пра свае палітычныя перакананні расейцы цяпер могуць заявіць не толькі, надзеўшы футболку з Уладзімірам Пуціным або контурам паўвострава ў колерах трыкалора, паведамляе crimea.kp.ru.

Севастопальцы выпусцілі на рынак сланцы, якія пакідаюць сляды на пяску: левы шлёпанец — «Крым», правы — «Наш».

Тут і ніжэй фота: «Дочкі Афіцэраў»

Тут і ніжэй фота: «Дочкі Афіцэраў»

Ідэя дызайну летняга абутку належыць севастопальскай камандзе праекта «Дочкі афіцэраў».

«Усе выручаныя ад продажу грошы мы плануем ахвяраваць на дабрачыннасць — у Расійскі фонд дапамогі, для цяжкахворых дзяцей», — распавяла прэс-сакратар арганізацыі Лізавета Куксава.

Адна пара сланцаў каштуе 500 рублёў, аптовым пакупнікам «дочкі» абяцаюць зніжку. Севастопальцы прадаюць «патрыятычны» абутак праз сацыяльныя сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0