Сёньня судзьдзя Жанна Андрэйчык не падтрымала скаргу маці актывіста і прызнала законным адлічэньне Зьмітра з унівэрсытэту. Такім чынам, сёньня Цэнтральны суд Гомеля паставіў кропку ў справе Жалезьнічэнкі.

22 студзеня Змітра Жалезнічэнку паўторна адлічылі з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля гэтага маці абскардзіла загад рэктара ў судзе Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра. З 25 студзеня гэтага году Жалезнічэнка служыць у транспартных войсках. Учора яго прывезлі ў Гомель дзеля сённяшняга судовага паседжання.

Павал Катвіцкі, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0