Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава выказала глыбокае шкадаванне ў сувязі з разбурэннем храма Бэла ў Пальміры (Сірыя), аднаго з найбольш важных рэлігійных помнікаў Блізкага Ўсходу, паведамілі ў прэс-службе ЮНЕСКА.

«Разбурэнне Пальміры — гэта нечуванае злачынства супраць цывілізацыі. Злачынцам ніколі не ўдасца сцерці 4,5 тысяч гадоў гісторыі», — заявіла генеральны дырэктар. Яна таксама адзначыла, што вельмі важна тлумачыць гісторыю і значэнне храмаў у Пальміры.

«Кожны, хто бачыў Пальміру, назаўжды захавае ўспаміны пра яе як пра горад, які з'яўляецца ўвасабленнем годнасці ўсяго народа Сірыі і ўвасабленнем найвышэйшых памкненняў чалавецтва», — дадала Ірына Бокава.

Паводле яе слоў, людзям трэба як мага шырэй знаёміцца са спадчынай чалавецтва ў музеях, школах, СМІ і дома. «У гэтым ляжыць асноўны сэнс ініцыятыў, якія ажыццяўляюцца па ўсім свеце ЮНЕСКА і велізарным лікам грамадзян усіх нацыянальнасцей і веравызнанняў, незалежна ад іх паходжання, асабліва ў арабскім і мусульманскім свеце. Сіла культуры магутнейшая за ўсе формы праяў экстрэмізму, і нішто не зможа яе спыніць», — заявіла яна.

Як паведамлялася, прадстаўнікі ААН апублікавалі спадарожнікавыя фатаграфіі, якія сведчаць аб тым, што старажытны храм Бэла ў сірыйскай Пальміры быў разбураны баявікамі групоўкі «Ісламская дзяржава». Яны ўсталявалі кантроль над Пальмірай у сярэдзіне мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?