Выява:  NASA/JPL-Caltech/Cornelius Dammrich

Выява:  NASA/JPL-Caltech/Cornelius Dammrich

Інжынеры лабараторыі рэактыўнага руху NASA прапанавалі ідэю выхаду на арбіту малых нябесных цел накшталт камет і астэроідаў і пасадкі на іх. Сваю ідэю яны называюць «касмічным аўтастопам».

Калі апарат падляціць да астэроіда, ён стрэліць па целе гарпуном. Трос ад гарпуна пачне размотвацца, каб апарат паступова тармазіў. Так жа робяць людзі, калі ловяць рыбу — не цягнуць адразу на сябе, а спачатку адпускаюць. Калі хуткасць апарата стане нулявой адносна астэроіда, трос пачне змотвацца.

З дапамогай суперкамп’ютарнай сімуляцыі навукоўцы вывелі «раўнанне касмічнага аўтастопа»: з яго дапамогай можна пралічыць усе параметры бяспечнага збліжэння і нават неабходны для троса матэрыял (у якасці прыкладу прыводзіцца кеўлар, дастатковы для запавольвання на 1,5 км/с).

Гэта дала магчымасць здзяйсняць пасадку без траты паліва (якое і так траціцца на тое, каб даляцець да астэроіда, дагнаць яго), а значыць, і рабіць некалькі пасадак за місію.

На сёння ў чалавецтва атрымалася пасадзіць толькі адзін касмічны апарат на малое нябеснае цела: «Філы» сеў на камету Чурумава-Герасіменкі ў канцы 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?