На матч кваліфікацыі Еўра-2016 Украіна — Беларусь прададзеныя практычна ўсе квіткі. Пра гэта паведаміў дырэктар «Арэны-Львоў» Дзяніс Рынскі.
«Паводле маёй інфармацыі, амаль усе квіткі на матч Украіна — Беларусь прададзеныя. Адпаведна, чакаецца аншлаг. Хацеў бы ўсіх папрасіць, каб на стадыёне ўсе заўзятары паводзілі сябе адэкватна. Нам вельмі важна правесці гэты матч на высокім узроўні», — сказаў Рынскі.
«Арэна-Львоў» змяшчае амаль 35 тысяч гледачоў.
Матч Украіна — Беларусь пройдзе 5 верасня. Раней паведамлялася, што на гасцявы сектар прададзена больш за тысячу білетаў.