2 верасня судом Мінскага раёна вынесены прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачанні былога старшыні ЖБВК «Лес-2010» Алены Вярбіцкай ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 424 КК, ч. 1 арт. 426 КК. 

Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, прыгаворам суда Вярбіцкая прызнана вінаватай у наўмысным учыненні службовай асобай дзеянняў, якія выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных ёй па службе, што пацягнула прычыненне значнага ўрону правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, і на падставе ч. 1 арт. 426 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на пяць гадоў. 

Яна таксама прызнана вінаватай у наўмысным насуперак інтарэсам службы ўчыненні службовай асобай з іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне значнага ўрону правам і законным інтарэсам грамадзян і дзяржаўным інтарэсам, і на падставе ч. 2 арт. 424 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў са штрафам 300 базавых велічынь (54.000.000 рублёў), з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на пяць гадоў. 

На падставе ч. 2, ч. 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў, Вярбіцкай канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам 300 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на пяць гадоў. 

На падставе арт. 8 закона аб амністыі Вярбіцкая вызвалена ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год. 

Вярбіцкай да часу, калі прыгавор набудзе моц, зменена мера стрымання з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на змяшчэння пад варту. 

Прыгавор можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку. 

Справа датычылася будаўніцтва дома ў ландшафтна-рэкрэацыйнай зоне, якая ўваходзіць у водаахоўную зону «Дразды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?