Сярод іншага хлопцу інкрымінуецца перакрыцьцё праспэкту Незалежнасьці.
Антону Койпішу пагражае да трох гадоў зьняволеньня, а ў найлепшым выпадку — штраф. Антон Койпіш атрымаў паведамленьне пра адлічэньне з чацьвертага курсу мэханіка‑матэматычнага факультэту БДУ. Антон Койпіш — чатырнаццаты чалавек, які фігуруе ў крымінальнай справе, заведзенай у сувязі зь менскімі падзеямі 10 студзеня 2008 году.