Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытанні і ў цэлым закон, які прадугледжвае абавязковае раскрыццё імёнаў канчатковых уладальнікаў і бенефіцыяраў ўкраінскіх сродкаў масавай інфармацыі.

«Тут гаворка ідзе аб празрыстасці СМІ. Для таго каб Украіна мела інфармацыю пра ўвесь ланцужок уладальнікаў і бенефіцыяраў СМІ, у прыватнасці электронных медыя», — адзначыла Вікторыя Сюмар, старшыня камітэта па пытаннях свабоды слова і інфармацыйнай палітыкі.

Пры гэтым Рада забараніла ўдзельнічаць у стварэнні ўкраінскіх СМІ юрыдычным і фізічным асобамі, зарэгістраваным ў афшорах, або рэзідэнтам краіны-агрэсара.

Як адзначае ў сваім заключэнні камітэт, гэты закон зробіць больш празрыстай дзейнасць ўкраінскіх вяшчальнікаў і правайдэраў, увядзе дадатковыя гарантыі свабоды слова і створыць перадумовы для празрыстага ліцэнзавання тэлерадыёвяшчання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?