Наземная баявая тэхніка войск ЗША ў Эўропе ўжо больш за 10 год мела толькі светла-жоўты (пустынны) камуфляж, бо амэрыканцы рыхтавалі і выкарыстоўвалі яе амаль выключна для папаўнення парка злучэнняў, якія змагаюцца супраць ісламістаў на Бліжнім Усходзе і ў Аўганістане.

Была.

Была.

Стала.

Стала.

Цяпер жа колер танкаў і баявых машын пяхоты сталі мяняць, піша афіцыйная вайсковая газета Stars and Stripes

Хутка ўся баявая тэхніка ЗША ў Старым Свеце атрымае класічны «лясны зялёны» камуфляж, дэманструючы такім чынам змену ў стратэгічнай накіраванасці групоўкі. Вяртанне да колераў Халоднай вайны «супадае» з занепакоенасцю усходніх удзельнікаў НАТА інтэрвенцыяй Расіі супраць Украіны, дыпламатычна піша выданне.

«Відаць, гэта надоўга», — адзначыў камандуючы наземнымі сіламі ЗША ў Эўропе генерал-лейтэнант Бенджамін Ходжэс, паглядаючы, як піша выданне, на толькі што пафарбаваныя БМП Bradley.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?