Як паведамляюць пошукавікі, знік Ігар Фукалаў 1991 года нараджэння, малады чалавек з узроўнем развіцця 10-гадовага дзіцяці.
Паводле інфармацыі ПРА «Анёл», малады мужчына 3 верасня прыблізна ў 18.30 паехаў з дачнага таварыства «Бусел» (вёска Гарошкі Мінскага раёна, блізу «Лініі Сталіна») на ровары «Скіф» сіняга колеру ў невядомым напрамку. Да гэтага часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.
0
0
0
0
0
0