Беларусы, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў, будуць стаяць у чарзе на кватэру ня больш чым пяць гадоў. Такая норма ўтрымліваецца ў канцэпцыі будаўніцтва даступнага і камфортнага жыльля, зацьверджанай Саветам Міністраў.

Дакумэнт вызначае тэндэнцыі разьвіцьця жыльлёвага будаўніцтва на бліжэйшыя дзесяцігоддзьдзі. Уводзіцца кантроль адпаведнасьці характарыстык жыльля ўсім сучасным тэхнічным нарматывам, экялагічным парамэтрам і санітарна‑гігіенічным нормам, перадае АТН.

Цяпер у Менску будуць кватэры людзі, якія сталі на чаргу ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0