Grumpy Cat таксама не турбуецца, калі гаспадары пакідаюць яго. Фота: animalsadda.com

Grumpy Cat таксама не турбуецца, калі гаспадары пакідаюць яго. Фота: animalsadda.com

Псіхолагі з Універсітэта Лінкальна (Вялікабрытанія) правялі на 20 катах эксперымент «Дзіўная сітуацыя», вынікі якога апублікавалі ў PLoS One.

Калі сабакі вядомыя сваёй прывязанасцю да гаспадара, каты часцей дэманструюць абыякавасць. Як паказаў эксперымент, калі іх пакінуць без гаспадара, яны не асабліва турбуюцца, ды і па вяртанні гаспадара не адчуваюць сябе ў большай бяспецы.

Тым не меней, іншыя характары прывязанасці да чалавека, не звязаныя з бяспекай, ў катоў могуць фармавацца.

Эксперымент «Дзіўная сітуацыя Эйнсворта» раней праводзіўся на дзецях. У межах яго паддоследнага змяшчаюць у незнаёмае памяшканне, дзе знаходзіцца нехта, да каго паддоследны прывязаны. Затым аб’ект прывязанасці прыбіраюць, праз пэўны час вяртаюць. А падчас расстання і па яго завяршэнні назіраюць за рэакцыяй.

Як дзеці, так і сабакі паказваюць значнае турбаванне, калі ад іх прыбраць бацькоў ці гаспадароў у незнаёмай абстаноўцы, і супакойваюцца, калі аб’ект прывязанасці вяртаецца. Катам жа (магчыма, усім каціным наогул) даволі спакойна і ў адзіноце.

«Хоць нашы каты часцей і больш мяўкалі, калі яны бачылі гаспадара, а не чужога, мы не заўважылі ніякіх іншых сведчанняў на карысць таго, што яны прывязваліся да гаспадара з-за таго, што яны бачылі ў ім аплот бяспекі, — кажа адзін з даследчыкаў Дэніэл Мілс. — Мяўканне можа проста выказваць прыкрасць або быць умоўным рэфлексам».

Хто мае рацыю, каты ці сабакі? Невядома. Але ўлічвайце, што каты перамаглі сабак з лікам 40:0 у Паўночнай Амерыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?