Выстава «Ад рэалізму да імпрэсіянізму» у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску дэманструе больш за 70 работ з калекцыі Траццякоўскай галерэі. Выставачны праект будзе доўжыцца з 5 верасня па 11 снежня, паведамляе БелТА.

Многія карціны, прывезеныя ў Мінск, былі знятыя з асноўнай экспазіцыі Траццякоўкі, частка прыбыла з фондаў галерэі. На выставе прадстаўлены работы расійскіх майстроў, сярод якіх Васіль Верашчагін, Ісаак Левітан, Васіль Паленаў, Іван Шышкін, Аляксей Саўрасаў, Ілля Рэпін, Канстанцін Каровін. Усе творы прадстаўленыя ў Мінску ўпершыню.

Разам з працамі ураджэнцаў Расіі ў музей прывезлі карціны ураджэнцаў Беларусі — Станіслава Жукоўскага і Фердынанда Рушчыца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?