Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і лідэры партыйнай моладзі 6 сакавіка сустрэліся з кіраўніком офісу АБСЭ ў Менску Гансам-Ёганам Шмідтам, паведамляе прэс-служба партыі.
А. Лябедзька зьвярнуўся да пасла з просьбай давесьці да краінаў АБСЭ інфармацыю аб стварэньні ў Беларусі сьпісу невыязных.
У сваю чаргу, Міхаіл Крываў, Уладзімер Сяргееў і Міхаіл Пашкевіч, якім прад'яўленае абвінавачваньне па крымінальнай справе, узбуджанай пракуратурай празь іхны ўдзел у маніфэстацыі 10 студзеня, перадалі паслу пісьмовы зварот на гэтую тэму.
Яны таксама заклікалі пасла наведаць у СІЗА Андрэя Кіма, а таксама адведаць Акрэсьціна, каб пабачыць, у якіх умовах утрымліваюцца арыштаваныя.