У панядзелак у Беларусі чакаецца воблачнае халоднае надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-заходні, парывісты. Ноччу месцамі па паўднёвым захадзе краіны яго парывы ўзмоцняцца да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла, днём слупкі тэрмометраў уздымуцца да 11—17 градусаў вышэй за нуль.

У Мінску — +11—13 градусаў, паведамляе pogoda.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0