Юлія Цімашэнка

Віктар Юшчанка

Так прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка схарактарызаваў дзеяньні прэм’ер‑міністаркі Юліі Цімашэнкі ў часе свайго візыту ў Душанбэ. Кіраўніка Ўкраіны шчыра зьдзівіла пазыцыя Цімашэнкі, якая накіравала яму ліст наконт газавых пытаньняў.

«Я ня ёсьць прыхільнікам стасункаў прэзыдэнта й прэм’ера праз пошту. Мы кожны тыдзень сустракаемся па некалькі разоў, і калі прэм’ер‑міністар прагне не піяру, а арганізацыі канкрэтнай работы, у прыватнасьці, і па тэме газавага рынку, гэта можна было зрабіць на двухбаковай аснове».

Напярэдадні Юлія Цімашэнка накіравала прэзыдэнту ліст у адказ на зварот кіраўніка дзяржавы што да сытуацыі ў газавай сфэры. У ім яна не пагадзілася зь некаторымі ўмовамі дамоўленасьцяў між прэзыдэнтамі Ўкраіны й Расеі, дасягнутымі 12 лютага, — перадае 5 канал украінскай тэлевізіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0