Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўпэўнены, што з усіх магчымых варыянтаў развіцця падзей найбольш прымальным з'яўляецца забеспячэнне аднаўлення ўкраінскага суверэнітэту, украінскай улады на акупаваных тэрыторыях Данбаса.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю агульнанацыянальным тэлеканалам.

«Ёсць тры варыянты, тры сцэнары развіцця падзей. Сцэнар першы — радыкальны наступ Узброеных сіл, ваеннае вызваленне тэрыторый і паход на Маскву, — пажартаваў спачатку ён. — Пазіцыя другая — пабудаваць сцяну, аддаць частку тэрыторый — «пражывем без Данбаса». Магчымы такі варыянт? Магчымы. Але я як прэзідэнт Украінай гандляваць не буду… Нікому і кавалка ўкраінскай зямлі я не аддам… І ёсць трэці шлях — забеспячэнне аднаўлення ўкраінскага суверэнітэту, украінскай улады на гэтых тэрыторыях. Гэты шлях завецца — Мінскія дамоўленасці», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?