Балота Ельня знаходзіцца ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Гэта адно з самых вялікіх верхавых балот у Еўропе. Прыродны комплекс мае ўнікальную флору. Яна больш нагадвае тундру, чым сярэднія шыроты.

Балота стала прытулкам для вялікай колькасці відаў жывёл і асабліва птушак. Нездарма яму прысвоены статус Рамсарскай тэрыторыі — ключавога рэгіёну для пражывання птушак. Балота пакрыта мноствам вялікіх і малых азёр, многія з якіх маюць сетку невялікіх астраўкоў. Нягледзячы на тое, што многія ўчасткі Ельні з'яўляюцца непраходнымі, пры жаданні можна патрапіць у любую частку балота. Самы просты спосаб для навічкоў — драўляны двухкіламетровы насціл, які дазваляе гуляць па ўнікальным комплексе ў любым абутку.

Ночы ў гэтым месцы ўнікальна цёмныя, а туманныя ранкі проста фантастычныя. У тую ноч неба ззяла ўсімі колерамі вясёлкі: аранжавыя колеры — засветка ад Мёраў і Наваполацка, фіялетавыя адценні — слабае палярнае ззянне, якое працягвалася ўсю ноч, зялёная пляма — досыць яркае атмасфернае свячэнне на вялікай вышыні. І канечне ж, арка яркага Млечнага Шляху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?