У Астраўцы паход у рэстаран скончыўся нявесела для 35-гадовага мясцовага жыхара, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У ходзе канфлікту да мужчыны фізічную сілу ўжыў іншы наведвальнік. З-за чаго ён упаў і атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні — двайны пералом нагі.

Улічваючы, што прамога намеру гэтак моцна траўмаваць чалавека ў падазраванага не было, крымінальную справу завялі за прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці.

Аперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Астравецкага РАУС капітан міліцыі Раман Урублеўскі.

Усё пачалося з-за таго, што прыяцель пацярпелага нешта не падзяліў з падазраваным на глебе замовы музычных кампазіцый.

Пагасіць канфлікт паспрабаваў пацярпелы, але атрымаў удар у твар і неўзабаве апынуўся ў бальніцы. Мужчыну зрабілі аперацыю і нейкі час ён вымушаны быў хадзіць на мыліцах. Па запісе з камеры відэаназірання сышчыкі ўсталявалі, хто здзейсніў злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0