Дырэктар агенцтва «Россия сегодня» і тэлевядучы Дзмітрый Кісялёў абскардзіў у судзе санкцыі, якія ўвёў супраць яго ЕC. Ён падаў пазоў у Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі.

Як гаворыцца ў пазове Кісялёва, Еўрасаюз не мог ўводзіць супраць яго санкцыі за падтрымку расійскай палітыкі ў дачыненні да Украіны, бо ён не займае высокіх дзяржаўных пасадаў, а проста выказваў сваё меркаванне як журналіст. На думку Кісялёва, ЕС таксама парушыў яго права на свабоду слова.

Пазоў пададзены ў маі 2015 года, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Дзмітрый Кісялёў унесены ў санкцыйны спіс вясной 2014 года. Яму забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, а таксама валоданне нерухомасцю і іншымі актывамі, размешчанымі на яго тэрыторыі. У красавіку 2014 Кісялёў не змог паехаць у Нарвегію з-за санкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?