• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Улада
08.09.2015 / 07:24

Арсень Сівіцкі: Масква рыхтуе ўкраінскі варыянт для Беларусі, зачэпкай можа стаць адмова размясціць авіябазу

Інфармацыя пра тое, што ўрад Расеі ўхваліў праект пагадненьня зь Беларусьсю аб разьмяшчэньні на беларускай тэрыторыі расейскай вайсковай авіяцыйнай базы ня выклікала ніякай рэакцыі ў афіцыйнага Менску. І дзяржаўныя мэдыі зрабілі выгляд, што не заўважылі такой, здавалася б, важнай падзеі. Чаму ж так?

У інтэрвію радыё «Свабода» кіраўнік беларускага Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі тлумачыць, чаму пытаньне расейскай авіябазы — праверка Лукашэнкі на ляяльнасьць і чаму Масква гатовая пайсьці на дэстабілізацыю сытуацыі ў Беларусі.

— На мінулым тыдні беларуская грамадзкасьць горача абмяркоўвала інфармацыю пра тое, што ўрад Расеі разгледзеў праект пагадненьня зь Беларусьсю аб разьмяшчэньні тут расейскай вайсковай авіяцыйнай базы. Чым можна патлумачыць тое, што Масква зноў актывізавала гэтае пытаньне і патрабуе ад Беларусі вызначыцца ў гэтай тэме?

«Гэта праверка Лукашэнкі на ляяльнасьць»

— На маю думку, гэта спроба расейскага кіраўніцтва ўцягнуць Беларусь у так званую новую «халодную вайну» паміж Расеяй і Захадам. Па сутнасьці, гэта праверка на ляяльнасьць Аляксандра Лукашэнкі. Гэтая тэма невыпадкова зьявілася перад прэзыдэнцкімі выбарамі, бо, з пункту гледжаньня некаторых расейскіх палітычных элітаў, цяпер наступіў «час ікс» для кіраўніка Беларусі, каб той вызначыўся канчаткова, на якім баку ён гуляе.

Нягледзячы на тое, што беларускае вайскова-палітычнае кіраўніцтва вельмі выразна дасылала Маскве мэсыджы, што цяпер ня той час, каб абмяркоўваць пытаньне авіябазы — Расея спрабуе прасоўваць гэтую тэму ў двухбаковы парадак дня. І, мне здаецца, гэта зьвязана з тым, што Маскве ня вельмі падабаюцца тыя дывідэнды, якія Лукашэнка атрымлівае ў новым геапалітычным кантэксьце, выступаючы з пазыцыі нэўтральнасьці ў гэтым крызісе. Бо Лукашэнка ня раз заяўляў, што немагчыма ўварваньне на Ўкраіну войскаў трэціх краінаў з тэрыторыі Беларусі. І мы разумеем, што гэтыя гарантыі маюць значэньне ня толькі для Ўкраіны, але і для ўсяго рэгіёну. Бо магчымая вайсковая групоўка Расеі ў Беларусі можа пагражаць ня толькі Ўкраіне, але і балтыйскім і цэнтральнаэўрапейскім краінам.

— Афіцыйная Расея як ніколі рана заявіла пра сваю падтрымку Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах. Няўжо ў Крамлі не разумеюць, што ўздыманьне тэмы расейскай базы Лукашэнку толькі пашкодзіць, таму што большая частка беларусаў відавочна супраць замежных базаў?

«Масква вядзе гульню на стварэньне ў Беларусі ўнутрыпалітычнага крызісу»

— У Крамлі ўсё разумеюць, усе наступствы падпісаньня пагадненьня аб стварэньні расейскай базы. 45 працэнтаў беларускіх грамадзянаў ставяцца да гэтай ідэі вельмі нэгатыўна. Па сутнасьці, Масква вядзе гульню на стварэньне ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі, які можа пачацца ў той момант, калі будзе прынята ці не прынята гэтае рашэньне.

Калі яно ня будзе прынята, то гэта, відавочна, павялічыць ціск з боку Масквы. І гэты ціск можа быць ня толькі гандлёва-эканамічны, як у 2010 годзе, калі Лукашэнка доўгі час не пагаджаўся падпісваць Мытны Кодэкс.

Гэтым разам ёсьць пагроза ваенна-палітычнага ціску на Беларусь.

Некаторыя колы ў Крамлі ўспрымаюць «разварот» Беларусі на Захад і ўмацаваньне супрацоўніцтва з Кітаем як зьмяншэньне ўплыву Расеі ў Беларусі. Па сутнасьці, гэта адпавядае той сытуацыі ў 2013 годзе, калі Ўкраіна ішла на ўзмацненьне супрацоўніцтва і з Захадам, і з Кітаем. І, мне здаецца, такім самым чынам група гэтак званых «хардлайнэраў» у Крамлі ўспрымае тое, што адбываецца цяпер у Беларусі — як пагрозу для ўплыву Расеі. І таму адзіны крок, на іх думку, які б замацаваў Беларусь у сфэры ўплыву Расеі — гэта было б разгортваньне тут сталай вайсковай прысутнасьці.

— Як далёка Масква можа зайсьці ў сваіх спробах дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі? Раней Крэмль часьцей толькі «тузаў» Лукашэнку, але не рабіў рашучых крокаў, каб яго зрынуць.

— Вы раней казалі, што Расея ўжо выказала сваю падтрымку Лукашэнкі на выбарах, але я б тут не пагадзіўся. Бо раней заўсёды сваю падтрымку Масква выказвала ў эканамічнай форме. А цяпер Беларусь ужо некалькі разоў прасіла аб выдзяленьні новага стабілізацыйнага крэдыту, але Масква кожны раз адмаўляла. Таму Расея падтрымлівае толькі рытарычна. Але па факце мы гэтай падтрымкі не назіраем. І

калі казаць, наколькі далёка Расея можа пайсьці ў ціску на Беларусь — то мы тут ня можам выключаць ніякіх варыянтаў, асабліва пасьля крымскага крызісу. Адзіны інструмэнт утрымліваньня Беларусі ў сваёй сфэры ўплыву — дэстабілізацыя ваенна-палітычнага становішча, як гэта было ў выпадку з Украінай

У Расеі аб’ектыўна сёньня няма нейкага пазытыўнага парадку дня, каб уцягваць Беларусь у свае інтэграцыйныя праекты. У Расеі няма рэсурсаў, каб выконваць свае абяцаньні ў межах ЭўрАзЭС. Таму адзіны інструмэнт утрымліваньня Беларусі ў сваёй сфэры ўплыву — дэстабілізацыя ваенна-палітычнага становішча, як гэта было ў выпадку з Украінай. Канфлікт у Данбасе — гэта вельмі спрыяльны інструмэнт, каб не даваць Украіне ісьці далей на Захад, інтэгравацца ў эўраатлянтычныя структуры, пазбавіць інтарэсу да яе з боку Кітая як да зьвяна новага «шаўковага шляху». Таму здаецца, што Расея пераходзіць да новага тыпу кіраваньня ў постсавецкай прасторы.

— Магчыма, беларуская ўлада ўспрымае гэта ня так драматычна, як вы, ці ня верыць у намаляваныя вамі сцэнары. Тым ня менш — якія варыянты рэагаваньня ёсьць у Аляксандра Лукашэнкі? Спусьціць справу авіябазы на тармазах ці актыўна неяк гэтаму супрацьстаяць?

— Мне здаецца, што да прэзыдэнцкіх выбараў гэтае пытаньне вырашана ня будзе. Нават калі Ўладзімер Пуцін падпіша гэтае пагадненьне, празь некалькі тыдняў.

Мне здаецца, што вялікіх добрых опцыяў для Аляксандра Лукашэнкі ўжо няма. Усе разумеюць, што калі гэтае пагадненьне будзе падпісана, то наступным крокам для Лукашэнкі будзе прапанова аб стварэньні сухапутнай базы тут. І ёсьць сьведчаньні, што гэтае пытаньне ўжо знаходзіцца на парадку дня ў расейскага Генэральнага штабу.

Зразумела, што павелічэньне расейскай ваеннай прысутнасьці тут будзе ў тым ліку і пагражаць уладзе Лукашэнкі. Таму

мне здаецца, што ўся гэтая сытуацыя накіраваная на тое, каб справакаваць крызіс у беларуска-расейскіх адносінах, каб стварыць падставы для больш жорсткіх крокаў з боку Крамля

адносна Лукашэнкі, абвінаваціць яго ў здрадніцтве, што ён не выступае на баку Расеі ў новай «халоднай вайне».

Па сутнасьці, гэта пытаньне самавызначэньня для Аляксандра Лукашэнкі, для ўсёй Беларусі і яе сувэрэнітэту.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Лукашэнка: Ніякай апазіцыі з ліку беглых быць не можа
Новыя намеснікі ў Мінздароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы: Лукашэнка ўзгадніў некалькі прызначэнняў
Беларуская прапаганда: Германія мала дапамагае бежанцам. Але колькі насамрэч краіна выдатковаўвае грошай? Спойлер — вельмі шмат
Макей: Беларусь рызыкуе страціць дзяржаўнасць, калі санкцыйны ціск будзе працягвацца
Палітыка і грамадства
Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў
ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
Суд пакараў турмой жыхарку Гомеля з псіхічным расстройствам за тое, што ўзяла за руку амапаўца
ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Паўсюдныя камеры назірання і сістэмы ідэнтыфікацыі па твары. Як лічбавыя тэхналогіі ўскладнілі працу шпіёнаў
Усяго патроху
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
Спорт
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Галоўнае
Палітвязень Міхаіл Чамурака збег з «хіміі», бо ў Беларусі на яго завялі новую крымінальную справу 
Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»
Лукашэнка: Ніякай апазіцыі з ліку беглых быць не можа
Новыя намеснікі ў Мінздароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы: Лукашэнка ўзгадніў некалькі прызначэнняў
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Усяго патроху
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх