Санкцыі супраць нафтавага і фінансавага сектараў іранскай эканомікі могуць адмяніць на працягу першых трох месяцаў 2016 года. Пра гэта паведаміла ў панядзелак інфармацыйнае агенцтва Bloomberg.
AP
Па звестках чатырох яго дыпламатычных крыніц, «нафтавыя і фінансавыя санкцыі супраць Ірана, верагодна, будуць знятыя на працягу трох першых месяцаў 2016».
Трое з крыніц агенцтва адзначылі, што ўсе неабходныя для правядзення названых праверак аперацыі, хутчэй за ўсё, будуць завершаны да студзеня або лютага 2016 года. Адзін з дыпламатаў лічыць, што працу скончаць ў сакавіку.
У Вене 14 ліпеня 2015 быў узгоднены выніковы Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў па іранскай ядзернай праграме. У абмен на зняцце санкцый Іран абавязаўся не вырабляць зброевы плутоній, пераабсталяваць ядзерныя аб'екты і выкарыстоўваць іх выключна ў мірных мэтах. Зброевае эмбарга, уведзенае СБ ААН, і забарона на пастаўку ў Іран тэхналогій балістычных ракет будуць захаваны на працягу некалькіх гадоў, а эксперты МАГАТЭ будуць праводзіць маніторынг ядзерных аб'ектаў на працягу 25 гадоў. Пры парушэнні ўмоваў пагаднення санкцыі ў дачыненні да Ірана могуць быць адноўленыя.
